Сяргей Сакавец
інжынер-энергетык
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 кастрычніка 1992
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Блогеры
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Іван Штэфанец, дэпутат Еўрапарламента
Сяргей Аляксандравіч Сакавец быў затрыманы 21 верасня 2021 года. Спачатку яго асудзілі на 10 сутак арышту па адміністрацыйнай справе за падпіску на тэлеграм-канал «Рэальная Беларусь», але затым не адпусцілі, а перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе.
Сяргею прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля некалькіх месяцаў пад вартай у СІЗА-1 хлопцу выставілі абвінавачванне яшчэ паводле двух дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса — паклёп і абраза Лукашэнкі (ч. 1 і 2 арт. 367 і ч. 1 і 2 арт. 368).
20 траўня 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска распачаўся разгляд справы Сяргея. 24 траўня 2022 г. суддзя Таццяна Пірожнікава прызначыла яму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Палітвязень на судзе віну не прызнаў і заявіў пра збіццё пры затрыманні.
У сярэдзіне чэрвеня 2022 г. стала вядома, што Сяргея перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
19 жніўня 2022 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі: прысуд быў пакінуты без зменаў. Неўзабаве Сяргея этапавалі ў ПК № 15.
Instagram-блогера асудзілі да 4 гадоў калоніі. Пры затрыманні ў яго выбівалі логін і пароль
Пісаў вершы, вёў Instagram на 15 тысяч падпісчыкаў, а цяпер у СІЗА. Гісторыя палітвязня Сяргея Сакаўца