Раман Парфёнаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1982
Дата затрымання: 9 ліпеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцяў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Грушко Андрэй
Месца зняволення: СІЗА-7
Справы: Пратэсты Брэст
Парфёнаў Раман Юр'евіч быў асуджаны на паўтутара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
9, 10, 12 і 16 верасня 2024 года суддзя Андрэй Грушко (Ленінскі суд Брэста) разглядаў крымінальную справу супраць 5 людзей: Андрашчук Дзяніс Уладзіміравіч, Пратасевіч Мікалай Аляксандравіч, Парфёнаў Раман Юр'евіч, муж і жонка Васілюк Генадзь Фёдаравіч і Васілюк Ганна Мікалаеўна. Усіх абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).