Юлія Лаптановіч
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 15 лютага 1988
Дата затрымання: 13 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 4 гады і 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера, Сянько Віктар
Пракурор: Буры Генадзь, Багатка Вадзім
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Справа карагодаў
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Барбара Гізі, сябра Швейцарскай нацыянальнай рады ад сацыял-дэмакратычнай партыі Швейцарыі
Юлія Аляксандраўна Лаптановіч — шматдзетная маці з Пружанаў, фігурантка "справы карагодаў", узбуджанай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Суддзя Вера Філонік прысудзіла Юліі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівалі Генадзь Буры і Вадзім Багатка.
Яе муж Ігар Лаптановіч таксама з'яўляецца палітвязнем — ён атрымаў два з паловай гады калоніі па "карагоднай справе".
Праз некалькі месяцаў пасля вынясення прысуду, 13 кастрычніка 2021 года, дома ў Юліі прайшоў ператрус, пасля якога яе затрымалі ў межах новай крымінальнай справы. Тады жанчыну абвінавацілі ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК) і ў незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестак (арт. 203-1 КК). Юлію змясцілі ў СІЗА-7.
У сярэдзіне красавіка 2022 г. з'явілася інфармацыя, што Юліі выставілі абвінавачванні паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса:
- арт. 188 (паклёп);
- ч. 1 арт. 13 арт. 369 (стварэнне ўмоваў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады);
- ч. 1 арт. 1 арт. 389 (стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі);
- ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 366 (садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы);
- ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі);
- ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
У палітзняволенай, пакуль яна ўтрымлівалася ў СІЗА-7, выявіўся апендыцыт. Жанчыне зрабілі аперацыю, яе стан добры. У сярэдзіне чэрвеня 2022 г. Юлію перавялі з СІЗА-7 у гродзенскую Турму № 1.
4 ліпеня 2022 г. у Гродзенскім абласным судзе распачаўся разгляд справы. 18 ліпеня суддзя Віктар Сянько прызнаў палітзняволеную вінаватай па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, суд прызначыў Лаптановіч штраф у памеры 2 650 рублёў, а таксама 5 000 рублёў маральнай кампенсацыі на карысць аднаго пацярпелага пракурора. Сваю віну Юлія прызнала часткова.
18 кастрычніка 2022 г. Вярхоўны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу на прысуд Юліі. У выніку ёй скарацілі тэрмін на тры месяцы — з пяці гадоў зняволення да чатырох гадоў і дзевяці месяцаў, а таксама зменшылі суму штрафу амаль на тысячу рублёў.
У снежні жанчыну перавялі з Турмы № 1 у гомельскую папраўчую калонію № 4.
Палітзняволеную шматдзетную маці Юлію Лаптановіч асудзілі да 5 гадоў калоніі
Пракурор просіць прызначыць палітзняволенай Юліі Лаптановіч 5 гадоў калоніі
Палітвязня па "справе карагодаў" Ігара Лаптановіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а ягоную жонку — да 3 гадоў "хатняй хіміі"