Сяргей Еўдакіменка

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 чэрвеня 1987

Дата затрымання: 22 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Сіз Андрэй

Месца зняволення: ПК № 2

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргея Віктаравіча Еўдакіменку асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе 31 ліпеня 2023 года да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. За перадачу дадзеных супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у тэлеграм-каналы мужчыну абвінавацілі ў "саўдзельніцтве ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК). Апроч гэтага, у яго вынялі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства". Прысуд вынес Андрэй Сіз.

20 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Сяргея ў "спіс экстрэмістаў". 

24 кастрычніка 2023 г. КДБ дадаў Сяргея ў "спіс тэрарыстаў". 

Пасля СІЗА-7 накіраваны ў ПК № 2

За "зліў" дадзеных супрацоўнікаў міліцыі берасцейца асудзілі на 7 гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе 31 ліпеня 2023 года да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі Сяргея Еўдакіменка.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»