Анастасія Лазарэнка

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 31 траўня 1982

Дата затрымання: 2 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 лістапада 2023

Суддзя: Чарапанава Святлана

Пракурор: Раманенка Аляксандра

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Юрысты і адвакаты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Сандра Бубендорфер-Ліхт, дэпутатка нямецкага Бундэстага ад свабоднай дэмакратычнай партыі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Анастасія Лазарэнка

Анастасія Уладзіміраўна Лазарэнка — адвакатка, была затрыманы на пачатку чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля 40-годдзя, за "зліў" звестак Telegram-каналам. Спачатку супраць яе распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці).

На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 гадоў пакутуе на хваробу Крона.

Анастасію ўтрымліваюць у СІЗА-1.

У сакавіку 2023 г. стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць паводле арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паводле следства, яна нібыта арганізавала "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства", калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.

Разгляд справы адвакаткі распачнецца 2 траўня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе.

У Мінскім гарадскім судзе 11 траўня 2023 г. суддзя Святлана Чарапанава асудзіла палітзняволеную адвакатку Анастасію Лазарэнку да шасці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымлівала пракурорка Аляксандра Раманенка. Сваю віну Лазарэнка на судзе не прызнала.

3 кастрычніка 2023 г. адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Анастасіі Лазарэнкі ў Вярхоўным судзе. Рашэнне будзе прымацца судовай калегіяй пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова.

На 19 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны яшчэ адзін разгляд апеляцыйнай скаргі Анастасіі ў Вярхоўным судзе, на закрытым пасяджэнні. Старшыня судовай калегіі — Аляксей Рыбакоў.

10 лістапада 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

28 лістапада 2023 г. унесена КДБ у "спіс тэрарыстаў".

У пачатку лістапада 2023 г. пераведзена з СІЗА №1 у ПК № 4

Адвакатку Анастасію Лазарэнку асудзілі да 6 гадоў калоніі

Палітзняволеную прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за "зліў дадзеных сілавікоў і суддзяў у тэлеграм-каналы", а таксама за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га.

"Трымаецца годна!" — сябар адвакаткі Анастасіі Лазарэнка распавёў пра палітзняволеную

На волі ў яе засталіся сталы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 год пакутуе на хваробу Крона. Сябар Анастасіі распавёў "Вясне" пра ейныя захапленні, сям’ю і настрой пасля затрымання.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»