Яўген Прапольскі
Дата нараджэння: 20 снежня 1994
Дата затрымання: 29 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 2

Яўген Уладзіміравіч Прапольскі быў затрыманы 29 верасня 2020. Дзяржаўнае тэлебачанне паказала яго ў сваім роліку "МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў "ананімных" чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў".
Яго абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках у Мінску) і ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці).
19 ліпеня 2021 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У сярэдзіне снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Яўгена з Турмы № 4 у бабруйскую ПК № 2.
На пачатку жніўня 2022 з палітвязнем цалкам знікла сувязь — лістоў ад яго няма, спатканняў з ім не даюць, у самой калоніі сваякам нічога не кажуць. У адным з тэлеграм-чатаў, звязаных з бабруйскай ПК № 2, з'явілася інфармацыя, што Яўген нібыта спрабаваў збегчы з калоніі — аднак родныя не вераць у гэта.
![]()
Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата
Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
![]()
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
![]()
"У гэтай клетцы няма злачынцаў"
![]()
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні
![]()
Сваякі палітвязняў па справе чата: "Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"