Сяргей Чыжэўскі

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 8 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Харошка Алег

Месца зняволення: ПК № 15

Сяргея Васільевіча Чыжэўскага абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванее расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). 

20 сакавіка 2024 году ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд. Справу разглядаў Алег Харошка, які прысудзіў Сяргею два гады і восем месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

31 траўня 2024 г. у Сяргея адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Юрый Руткоўскі.

7 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА № 3, адбывае тэрмін у ПК № 15.

У Гомелі мужчыну асудзілі да пазбаўлення волі паводле чатырох артыкулаў

"Гомельская Вясна" паведамляе, што 20 сакавіка 2024 году ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд Сяргею Чыжэўскаму.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»