Аляксандр Пабяржын

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 ліпеня 1985

Дата затрымання: 16 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пакунова Вікторыя

Пракурор: Карачун Вадзім

Аляксандр Іосіфавіч Пабяржын 23 жніўня 2023 года быў асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Згодна версіі абвінавачвання, Пабяржын 19 сакавіка 2021 года ў адным з Telegram-чатаў размясціў тэкставае паведамленне, якое прыніжае гонар і годнасць прадстаўніка ўлады, а менавіта ваеннага камісара Гомельскай вобласці Крываносава А.У., старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Караніка У.С., памочніка Лукашэнкі інспектара па Гродзенскай вобласці Караева Ю.Х., тым самым наўмысна абразіўшы прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў шляхам размяшчэння інфармацыі ў глабальнай сетцы інтэрнэт. Акрамя гэтага, 28 студзеня 2022 года ў Telegram-чаце "Реальная Беларусь. Чат" размясціў тэкставае паведамленне, якое прыніжае гонар і годнасць асобы Лукашэнкі А.Г.

З 16 траўня 2023 года Аляксандр знаходзіўся пад вартай у СІЗА-6.

23 жніўня 2023 года быў асуджаны судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Калонія, у якой палітвязень адбывае пакаранне, пакуль невядомая. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»