Аляксандр Яцкевіч

Палітвязень

Дата затрымання: 23 чэрвеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Месца зняволення: СІЗА-1

Аляксандр Генадзьевіч Яцкевіч затрыманы ў канцы чэрвеня 2024 году. Яго абвінавачваюць паводле арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 342 ("удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак"), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэксу.

Аляксандра пачалі судзіць 24 кастрычніка 2024 году ў судзе Савецкага раёну Мінска. Справу разглядае суддзя Вольга Емельянчанка.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»