Павел Каралевіч

Палітвязень

Дата затрымання: 30 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Паўла Віктаравіча Каралевіча затрымалі і змясцілі пад варту 30 ліпеня 2023 года. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 верасня 2023 года прызнаў яго вінаватым і прызначыў Паўлу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.

"Абражаў не прэзідэнта, а Лукашэнку": паўтара гады калоніі вынес суд жыхару Брэста

Суд Маскоўскага раёна Брэста 25 верасня 2023 года вынес прысуд Паўлу Каралевічу, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»