Сяргей Рудзянкоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 сакавіка 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Царук Руслан, Саўчук Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 17

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Мікалаевіч Рудзянкоў быў асуджаны па ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). З 20 чэрвеня па 11 ліпеня 2023 г. справу ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым фармаце разгледзеў суддзя Руслан Царук.

3 кастрычніка 2023 г. у Вярхоўным судзе, таксама ў закрытым фармаце, але ўжо суддзя Аляксандр Саўчук, разгледзеў апеляцыйную скаргу на прысуд, ён набыў моц. 

13 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

12 кастрычніка 2023 г. КДБ унёс яго ў "спіс тэрарыстаў". 

Утрымліваўся ў СІЗА-3. Адбывае тэрмін у ПК № 17

2 чэрвеня 2024 г. у судзе Шклоўскага раёна над Сяргеем адбыўся новы суд, аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змене ўмоў рэжыму. Рашэнне прымаў суддзя Сяргей Сілівестраў

 

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»