Юрыйс Ганінс

Палітвязень

Дата затрымання: 10 жніўня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Рыбакоў Аляксандр

Месца зняволення: СІЗА-1

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Юрыйс Ганінс — грамадзянін Латвіі, прадпрымальнік, які веў бізнес у Беларусі больш за 25 гадоў. З сакавіка 2024 года ён знаходзіцца пад вартай у Мінску.

Яго пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе 12 лістапада 2024 году. Мужчыну абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і «заклікі да санкцый» (ч. 2 арт. 361 КК).

Сутнасць абвінавачвання невядомая, а працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Справу разглядаў Аляксандр Рыбакоў. Пасяджэнні па справе латвійца прайшлі 13, 22, 27, 28 лістапада і 5 снежня 2024 г., а таксама 7, 14 лютага 2025 г. 19 лютага 2025 г. быў агучаны прысуд: 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Утрымліваецца ў СІЗА № 1. 

Латвійца асудзілі да 6 гадоў калоніі за "дыскрэдытацыю Беларусі" і "заклікі да санкцый"

У Мінскім абласным судзе грамадзяніна Латвіі Юрыйса Ганінса асудзілі да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 КК), "паклёп на Лукашэнку" (ч. 2 арт. 367 КК) і "заклікі да санкцый" (ч. 2 арт. 361 КК). Суддзя Аляксандр Рыбакоў вынес прысуд яшчэ 19 лютага, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

Адрас утрымання: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»