Аляксандр Зубкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 25 сакавіка 1968
Дата затрымання: 9 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Курпачэнка Максім
Месца зняволення: ПК № 1
Зубкоў Аляксандр Іванавіч быў асуджаны ў судзе Магілёўскага раёна паводле ч. 1 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). 23 красавіка 2024 года справу разглядаў суддзя Курпачэнка Максім. Ён прысудзіў Аляксандру 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
27 чэрвеня 2024 г. была разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Клімаў Павел пакінуў прысуд без зменаў.
13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае пакаранне ў ПК № 1.