Сяргей Пляшкун

Дата нараджэння: 28 лістапада 1987

Дата затрымання: 28 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 16 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 красавіка 2023

Суддзя: Харошка Алег

Месца зняволення: ПК № 1

Сімвалічны/ая хросны/ая: Яна Сіманоўска, дэпутатка парламента Латвіі ад партыі "Прагрэсіўныя"

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Сяргеевіч Пляшкун з Мазыра быў затрыманы і змешчаны пад варту па артыкуле арт. 13 і арт. 289 КК (Падрыхтоўка да тэрарызму).

Паводле звестак следства, Сяргей Плешкун і Юрый Сельвіч планавалі знішчаць вайсковую тэхніку Расейскай Федэрацыі пры яе перамяшчэнні па тэрыторыі Мазырскага раёна. Для гэтага яны падрыхтавалі бутэлькі з запальнай сумессю. З відэасюжэту БТ вынікае, што сачылі за мазырчукамі пільна: паказалі кадры са схаванай камеры ў гаражы, дзе мужчыны абмяркоўваюць свае планы. На запісу яны кажуць аб перспектывах пашкоджання рэек.

Яму выставілі абвінавачванне паводле:

  • ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх);
  • ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці);
  • ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы);
  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 295-3 КК (Падрыхтоўка да незаконных дзеянняў у дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў групай асобаў па папярэдняй змове);
  • ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 КК (Падрыхтоўка да акту тэрарызму групай асобаў паводле папярэдняй змовы);
  • ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 309 КК (Падрыхтоўка да наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць транспартнага сродку ці шляхоў злучэння з мэтай здзейсніць акт тэрарызму).

У Гомельскім абласным судзе 6 снежня 2022 г. у закрытым рэжыме распачаўся разгляд справы. 17 студзеня суддзя Алег Харошка абвясціў перапынак да 8 лютага.

8 лютага 2023 г. Сяргея Плешкуна асудзілі на 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юрыя Сельвіча — на 14 гадоў.

Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 18 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.

28 красавіка 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

8 траўня 2023 г. палітвязень быў этапаваны з СІЗА-3 у ПК № 1.

12 траўня 2023 г. КДБ унёс Сяргея ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Мазырскім партызанам Сельвічу і Пляшкуну прызначылі 16 і 14 гадоў калоніі

Судовы працэс вёў суддзя Алег Харошка.

Прызначаная дата суда над мазырскімі "рэйкавымі партызанамі"

Судовы працэс пачнецца 6 снежня, справу будзе разглядаць суддзя Алег Харошка.

Пераслед і пошук "рэйкавых партызанаў" у Беларусі: што вядома на сёння

З пачатку ўварвання расейскай войскаў ва Украіну, у тым ліку з беларускай тэрыторыі, у Беларусі разгарнулася "рэйкавая вайна". Расейскія войскі выкарыстоўваюць інфраструктуру Беларускай чыгункі, а некаторыя беларусы спрабуюць гэтаму супрацьстаяць. Каб запаволіць і перашкодзіць рух расійскай ваеннай тэхнікі ва Украіну, беларусы выводзяць з ладу абсталяванне.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»