Юрый Сельвіч
Дата нараджэння: 19 траўня 1977
Дата затрымання: 28 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Месца зняволення: СІЗА-3

Юрый Уладзіміравіч Сельвіч з Мазыра быў затрыманы і змешчаны пад варту па артыкуле арт. 13 і арт. 289 КК (Падрыхтоўка да тэрарызму).
Паводле звестак следства, Сяргей Пляшкун і Юрый Сельвіч планавалі знішчаць вайсковую тэхніку Расейскай Федэрацыі пры яе перамяшчэнні па тэрыторыі Мазырскага раёна. Для гэтага яны падрыхтавалі бутэлькі з запальнай сумессю. З відэасюжэту БТ вынікае, што сачылі за мужчынамі пільна: паказалі кадры са схаванай камеры ў гаражы, дзе мужчыны абмяркоўваюць свае планы. На запісы яны кажуць аб перспектывах пашкоджання рэек.
![]()
Пераслед і пошук "рэйкавых партызанаў" у Беларусі: што вядома на сёння