Ігар Хрыстафораў
Палітвязень
Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1973
Дата затрымання: 9 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Паляшчук Вікторыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Ігар Пятровіч Хрыстафораў быў асуджаны па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы), арт. 391 КК (Абраза суддзі альбо народнага засядацеля), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).
Суддзя Вікторыя Паляшчук разглядала справу ў закрытым фармаце з 17 па 22 жніўня 2022 года ў Мінскім абласным судзе. Прысуд: 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
15 лістапада 2022 года прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда.
Актуальнае месца ўтрымання высвятляецца.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.