Аляксандр Коваль

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 лютага 1985

Дата затрымання: 28 траўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Груда Кацярына

Пракурор: Шастачук Наталля

Месца зняволення: ПК № 17

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Групы: Спартсмены

Аляксандр Валер'евіч Коваль быў асуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе 12 верасня 2023 году. Прысуд агучыла Кацярына Груда.

Ён быў затрыманы 28 траўня 2023 года на мяжы. Ён вяртаўся са спаборніцтваў у Славакіі, а пры ўездзе ў Беларусь у Коваля запатрабавалі на праверку тэлефон. Мужчына сам даў сілавікам тэлефон і пароль да яго. Пры аглядзе ў яго знайшлі “забароненыя” на думку беларускіх сілавікоў дадзеныя. З таго дня Коваль у няволі.

На крымінальным судзе Коваля абвінавацілі ў тым, што 27 сакавіка 2022 года ён адправіў відэа ў тэлеграм-бот "Рэдакцыя Nexta". На відэа было перамяшчэнне ваеннай тэхнікі на кальцавой дарозе МКАД (вакол Мінска). Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Коваль здзейсніў злачынства, бо беларускія ўлады лічаць Nexta «экстрэмісцкім фармаваннем».

На 10 лістапада 2023 г. у Аляксандра быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Уладзімір Чаравач. Прысуд набыў моц. 

17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

З СІЗА-7 пераведзены ў ПК № 17.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»