Сяргей Пасюк

Палітвязень

Дата нараджэння: 6 траўня 1981

Дата затрымання: 15 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Міснік Алена

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Аляксандравіч Пасюк з Салігорска праходзіць па адной крымінальнай справе з Алегам Гаўрылавым, Аляксандрам і Таццянай Бірулямі. 

Вядома, што яго вінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 Крымінальнага кодэксу), таксама інкрымінавалі распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, здзейсненае групай асоб (ч. 3 арт. 130), апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці (арт. 341). Таксама фігурантаў справы абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі) і ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Працэс распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 29 жніўня 2022 г., але ў хуткім часе справу адправілі на дадатковае следства.

15 верасня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

12 снежня 2022 года суддзя Алена Міснік прызнала Сяргея вінаватым і прызначыла яму пяць з паловай гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.

Ад 5,5 да 10 гадоў калоніі — чатырох палітзняволеных салігарчан асудзілі на вялікія тэрміны

Суддзя Алена Міснік прызначыла па "пратэсных артыкулах" мужу і жонцы Аляксандру і Таццяне Бірулям — па шэсць гадоў калоніі, трэнеру Алегу Гаўрылаву — 10 гадоў калоніі, Сяргею Пасюку — пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»