Яўген Стральчэнь
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 лістапада 1985
Дата затрымання: 11 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лабоцкі Віталь
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Справы: Пратэсты Гродна
Стральчэнь Яўген Уладзіміравіч асуджаны па ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. З 15 лістапада па 22 снежня 2022 года справу разгледзеў суддзя Лабоцкі Віталь.
Паводле сілавікоў, 36-гадовы жыхар Гродна распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і асабістыя дадзеныя больш за 2000 супрацоўнікаў міліцыі. Таксама ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту пасля выбараў і адміністраваў Instagram-старонку «Гродна для жыцця» (цяпер яна выдаленая).
Прысуд суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна набыў моц.
24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае прысуд у ПК-15.