Таццяна Біруля
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1982
Дата затрымання: 13 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 красавіка 2023
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Міснік Алена
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Таццяна Мікалаеўна Біруля з Салігорску была ўзята пад варту за распаўсюд пратэсных газет. Ёй выставілі абвінавачванне ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 Крымінальнага кодэксу). Разам з Аляксандрам Бірулем мае дарослую дачку.
Пазней фігурантам справы інкрымінавалі распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы, здзейсненае групай асоб (ч. 3 арт. 130), апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці (арт. 341). Таксама фігурантаў справы абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Працэс распачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 29 жніўня 2022 г., але ў хуткім часе справу адправілі на дадатковае следства.
15 верасня 2022 г. КДБ уключыў палітзняволеную ў "спіс тэрарыстаў", а МУС 14 красавіка 2023 г. — у "спіс экстрэмістаў".
12 снежня 2022 года суддзя Алена Міснік прызнала Таццяну вінаватай і прызначыла ёй шэсць гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітзняволеная адбывае пакаранне ў ПК № 4.
Напрыканцы зімы 2024 года стала вядома, што на Таццяну завялі новую крымінальную справу і перавялі ў следчую турму № 8.
У красавіку 2024 г. стала вядома, што Таццяну вярнулі ў калонію.
Выйшла на волю 16 верасня 2024 г. па памілаванні.
Ад 5,5 да 10 гадоў калоніі — чатырох палітзняволеных салігарчан асудзілі на вялікія тэрміны