Аляксандр Біруля
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1978
Дата затрымання: 13 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Месца зняволення: Следчая турма №8

Аляксандр Уладзіміравіч Біруля з Салігорску быў узяты пад варту за распаўсюд пратэсных газет. Яму было прад'яўлена абвінавачванне ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт. 367 Крымінальнага кодэксу — Паклёп на прэзідэнта). Разам з Таццянай Біруляй мае непаўнагадовае дзіця.