Дзмітрый Лазар
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 траўня 1980
Дата затрымання: 11 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Барэйка Дзяніс, Талашка Мікалай
Пракурор: Жук Юлія
Месца зняволення: ПК № 15
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Дзмітрыю Уладзіміравічу Лазару 38 гадоў. Мужчына мае вышэйшую адукацыю і працуе кіроўцам у прыватнай фірме. Мае шэсць дзяцей, з якіх тры непаўнагадовыя. Аднаму з іх два гады.
Мужчыну затрымалі 11 лістапада 2022 года і змясцілі пад варту.
У якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды пракурорка Жана Баранава папрасіла суд спагнаць з Дзмітрыя 2000 рублёў, якія намеравалася пералічыць на карысць дзіцячага дома. Марцуль запрасіў 1500 рублёў. Заяўленыя сумы кампенсацыі Дзмітрый пагасіў адразу пасля яе абвяшчэння.
Баранава і Марцуль, пасля кампенсацыі маральнай шкоды, адазвалі свае пазовы супраць Лазара.
У судзе Маладзечанскага раёна 2 сакавіка 2023 года яго асудзілі паводле арт. 391 (Абраза суддзі або народнага засядацеля), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзяніс Барэйка прызначыў Дзмітрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Дзяржабвінавачванне падтрымала памочніца пракурора Юлія Жук.
У пачатку траўня 2023 г. стала вядома, што Дзмітрый знаходзіцца ў ваўкавыскім ІЧУ і чакае суд па арт. 391 КК (Абраза суддзі).
2 чэрвеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
З пачатку чэрвеня 2023 г. палітвязень знаходзіцца ў ПК № 15.
Абразіў у каментарах пракурорку, суддзю і чатырох міліцыянтаў. Бацьку шасцярых дзяцей асудзілі на два з паловай гады калоніі
Дзяржабвінавачванне падтрымала памочніца пракурора Юлія Жук.