Сяргей Нікіцюк
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 лютага 1989
Дата затрымання: 25 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 лютага 2023
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Пракурор: Бацюшка Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 3
Групы: Дзеячы культуры
Сяргей Юр'евіч Нікіцюк — музыка, навучаўся ў Валынскім нацыянальным універсітэце імя Лесі Украінкі. Жыве ў Жабінцы Брэсцкай вобласці. Мужчына мае на ўтрыманні непаўнагадовае дзіця.
У Брэсцкім абласным судзе 21 лістапада 2022 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў Сяргею Нікіцюку тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прасіла дзяржабвінавачанне, якое прадстаўляў пракурор Аляксандр Бацюшка.
Вядома, што нагодай для пераследу зрабіўся каментар "Трепло" ў суполцы "Белсат TV" у "ВКонтакте" пад навіной з цытатай Лукашэнкі, а таксама тое, што 27 лютага 2022 г., у дзень рэферэндума, Сяргей адправіў у бот рэдакцыі NEXTA здымак свайго бюлетэня з дзвюма птушкамі.
На пачатку лютага 2023 г. палітвязня этапавалі з СІЗА-7 у ПК № 3.
Берасцейца асудзілі на тры гады калоніі за каментар пра Лукашэнку і перадачу фотаздымка бюлетэня з рэферэндума