Аляксей Бычкоўскі
былы супрацоўнік "Белтэлекама"
Палітвязень
Дата нараджэння: 21 верасня 1985
Дата затрымання: 3 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 198 Крымінальнага кодэкса — Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста
- арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля
Вынік суда: 11 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бандарэнка Святлана
Пракурор: Сакалова Наталля
Месца зняволення: ПК № 2
Справы: Пратэсты Мінск
Аляксей Віктаравіч Бычкоўскі абвінавачаны паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу:
- ч. 6 арт. 16 арт. 130 КК (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб);
- ч. 6 арт. 16 арт. 364 КК (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, скіраваных на прычыненне гвалту ў дачыненні да службовай асобы);
- ч.2 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных);
- арт. 352 КК (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).
Утрымліваўся ў СІЗА да суда.
25 лістапада 2021 распачаўся суд, які па хадайніцтве пракуроркі Наталлі Сакаловай "у мэтах бяспекі сям'і пацярпелага і яго асабістых дадзеных, а таксама ў мэтах нераспаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў" вырашылі праводзіць у закрытым рэжыме і на якім стала вядома, што Аляксею інкрымінуюць яшчэ чатыры артыкулы КК:
- ч. 1 арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак);
- арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў);
- арт. 198 (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста);
- арт. 389 (пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля).
8 лютага 2022 у Мінскім гарадскім судзе агучылі прысуд Аляксею Бычкоўскаму і Арцёму Пархамовічу. Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла іх па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнага.
У сярэдзіне сакавіка з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксея з СІЗА-1 у СІЗА магілёўскай турмы №4.
Вярхоўны суд 29 красавіка 2022 г. разглядзеў апеляцыйныя скаргі Аляксея Бычкоўскага і Арцёма Пархамовіча на прысуд Мінгарсуда. Суд пастанавіў пакінуць прысуды ў сіле.
На пачатку чэрвеня 2022 г. Аляксея этапавалі з Турмы № 4 у бабруйскую ПК № 2.
Двух экс-супрацоўнікаў "Белтэлекама" асудзілі да 11 гадоў калоніі. Іх збівалі пры затрыманні
Палітычны зняволены апладзіраваў суддзі. Тая зрабіла пасяджэнне закрытым