Віктар Уласенка
Палітвязень
Дата нараджэння: 5 траўня 1987
Дата затрымання: 22 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кіндзеева Сняжана
Пракурор: Андрэеў
Месца зняволення: ПК № 2
Віктара Валер'евіча Уласенку ў ліпені 2022 г. прызналі вінаватым па двух дыфамацыйных артыкулах — арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса, — а таксама паводле арт. 328 Крымінальнага кодэкса (пры вобшуку ў яго дома была знойдзеная марыхуана для ўжывання).
Канчатковае пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму вынесла суддзя Сняжана Кіндзеева. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў старшы памочнік пракурора Андрэеў.
Вядома, што адным пацярпелым па справе прызнаны намеснік міністра МУС Мікалай Карпянкоў, якому Уласенка выплаціў тысячу рублёў маральнай шкоды. На карысць другога пацярпелага ён выплаціў 2000 рублёў. 300 рублёў былі пералічаныя ў Віцебскі спецыялізаваны дом дзіцяці. Таксама пацярпелай па справе прызнаная Наталля Качанава. У іх бок у 2021 годзе ў суполцы "Беларусь головного мозга" і "Каратели Беларуси" ён пакінуў каментары, якія зневажаюць гонар і годнасць і ўтрымліваюць негатыўную ацэнку прадстаўнікоў улады. Гэта было пацверджана лінгвістычнай экспертызай.
27 верасня 2022 г. Віктара этапавалі з СІЗА-2 у бабруйскую ПК № 2.
Мужчыну асудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле дыфамацыйных і "наркатычнага" артыкулаў