Аляксандр Ваўчок

Палітвязень

Дата затрымання: 28 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Горбач Наталля

Аляксандра Юр'евіча Ваўчка суд Ленінскага раёна Гродна 4 кастрычніка 2022 г. прызнаў вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 367 ("Паклёп у адносінах да Лукашэнкі") і ч. 1 арт. 368 ("Абраза Лукашэнкі"). Прысуд — 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

Таксама ў даход дзяржавы канфіскаваны камп'ютар мужчыны. Прысуд вынесла суддзя Наталля Горбач.

Аляксандра затрымалі 28 чэрвеня 2021 года, у яго дома быў праведзены вобшук. Ён выйшаў на волю пасля сямі сутак адміністрацыйнага арышту, але быў затрыманы зноў паводле крымінальнага артыкула.

Утрымліваўся ў Турме-1. Адрас калоніі, у якой Аляксандр адбывае пакаранне, пакуль невядомы.

Выказваўся ў бок Лукашэнкі "з парушэннем этычных нормаў": мужчыну асудзілі на 2,5 года калоніі

У судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Аляксандру Ваўчку. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 367 ("Паклёп у адносінах да Лукашэнкі") і ч. 1 арт. 368 ("Абраза Лукашэнкі"). Прысуд — 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»