Сяргей Франчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 верасня 1987
Дата затрымання: 9 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Пісарэвіч Яўген, Серакова Вольга
Пракурор: Раманенка
Месца зняволення: ПК № 1
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Сяргей Віктаравіч Франчук — стрыечны брат прадстаўніка палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Быў затрыманы 9 жніўня 2022 года. Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам. У гэты дзень бацькі Сяргея былі на лецішчы, і 5 чалавек з мінскага АМАПу ўварвалася ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Сяргея Франчука.
Сяргей мае інваліднасць 3 групы.
Ён быў асуджаны на 15 сутак нібыта за непадпарадкаванне. Таксама з'явілася пакаяльнае відэа, дзе Франчук прызнаецца, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 2020 году і рабіў каментары ў "экстрэмісцкіх" Telergam-чатах. Пры гэтым лоб мужчыны быў залеплены. Пасля заканчэння арышту Сяргея не выпусцілі на волю, а накіравалі ў мінскі ізалятар на Акрэсціна.
Яму выставілі абвінавачванні паводле крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і перавялі ў СІЗА-1.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што Сяргея абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў — яму дадалі арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне варожасці).
Справу палітвязня пачалі разглядаць у Мінгарсудзе 20 красавіка 2023 г. Дзяржаўны абвінаваўца Раманенка прасіў для Сяргея Франчука тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне і прызначыў Сяргею 27 красавіка суддзя Яўген Пісарэвіч.
У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволены знаходзіцца ў СІЗА-5.
Разгляд апеляцыйнай скаргі палітвязня была прызначана на 27 чэрвеня ў Вярхоўным судзе.
Новы суд над Франчуком пачаўся яшчэ ў траўні 2023 г., аднак у працэсе быў абвешчаны перапынак да моманту разгляду ягонай апеляцыйнай скаргі на папярэдні прысуд.
4 ліпеня 2023 г. у судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска ў закрытым судзе Вольга Серакова прызнала палітвязня вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Аляксандра Лукашэнкі) і дадала яшчэ паўгода да першага прысуду, у выніку – тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
28 верасня 2023 г. у Магілёўскім абласным судзе на закрытым пасяджэнні была разгледжана апеляцыйная скарга Сяргея. Суддзя Алена Картавенка.
14 ліпеня 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 1.
У Бабруйску асудзілі палітвязня Сяргея Франчука і дадалі яшчэ паўгады калоніі
Колькі і прасіў пракурор: у Мінску асудзілі Сяргея Франчука
У Мінску судзяць стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука: пракурор просіць тры гады калоніі