Сяргей Ляжэнка

Палітвязень

Дата нараджэння: 20 сакавіка 1993

Дата затрымання: 23 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Брэган Яўген

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Пінск

Сяргей Ляжэнка з сям'ёй. Фота прадастаўлена "Вясне" ягонай жонкай

Сяргей Фёдаравіч Ляжэнка – фігурант "Пінскай справы".

Першы раз быў затрыманы на працы на "Пинскдрэве" 28 жніўня, а пасля трох сутак – вызвалены ў статусе падазраванага па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.

30 жніўня мерай стрымання для Сяргея Ляжэнка быў абраны хатні арышт, а 23 верасня мужчыну зноў затрымалі і пакінулі пад вартай – нібыта ён мог з’ехаць за мяжу.

З 29 верасня ўтрымліваецца ў СІЗА г. Баранавічы. У сакавіку пераведзены ў СІЗА г. Брэста. 

«Скажы сыну, што я не злодзей, не забойца, а сяджу за праўду». Размова з жонкаю Сяргея Ляжэнкі, фігуранта «пінскай справы»

28-гадовы пінчук Сяргей Ляжэнка 9 жніўня разам з сябрамі пайшоў на выбарчы ўчастак, каб даведацца пра вынікі галасавання. З участку ўсіх накіравалі ў выканкам. Там і здарыўся інцыдэнт, які пазней стаў вядомы як «пінская справа».

“Апазналі па відэа”. Яшчэ аднаго пінчука ўзялі пад варту па справе аб масавых беспарадках

Праваабаронцам “Вясны” вядома, што пасля акцый пратэсту 9-10 жніўня каля Пінскага гарвыканкама былі заведзеныя крымінальныя справы аб масавых беспарадках мінімум на 11 чалавек, сярод іх — 27-гадовы пінчук Сяргей Ляжэнка, які яшчэ два з паловай тыдні таму быў на волі. Жонка Сяргея Вольга распавяла "Вясне" падрабязнасці гэтай справы.

Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Сяргея Ляжэнку асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»