Віталь Максімчук

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 верасня 1983

Дата затрымання: 18 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Куроўскі Дзмітрый

Месца зняволення: ПК № 17

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Віталь Пятровіч Максімчук быў затрыманы 18 кастрычніка 2023 года меркавана за адміністраванне чата "Салідарнасць Івацэвічы" ў 2020 годзе. Віталь — шматдзетны бацька, у яго трое дзяцей. 

Віталь утрымліваецца ў СІЗА № 7.

На 7 сакавіка 2024 г. быў прызначаны суд над Віталём у Брэсцкім абласным судзе. Разглядаў яго справу Дзмітрый Куроўскі паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361 прым. 1 ч. 1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); арт. 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 361 прым. 4 ч. 1 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Суд 14 сакавіка 2024 года прызнаў Максімчука вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 40 000 рублёў.

3 траўня 2024 г. у Віталя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў. Падчас апеляцыі Віталю змянілі пакаранне на больш мяккае — пяць гадоў зняволення а ўмовах узмоцненага рэжыму. 

10 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Адбывае тэрмін у ПК № 17

Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей асудзілі на шэсць год калоніі і вялікаму штрафу за "экстрэмізм"

У Брэсцкім абласным судзе 14 сакавіка 2024 года вынеслі прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Віталю Максімчуку. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК ("удзел у масавых акцыях пратэсту"), арт. 361-1 КК (“стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”), арт. 361-4 КК (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»