Дзмітрый Падрэз

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 красавіка 1987

Дата затрымання: 15 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 365 Крымінальнага кодэкса — Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хрыпач Сяргей

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: IT-спецыялісты, Дзеячы культуры

Справы: Справа ЧКБ

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ларан Верлі, дэпутат Нацыянальнага савета Швейцарыі

Дзмітрый Іосіфавіч Падрэз  стрыт-арт мастак (вядомы як Дзіма Dream), IT-спецыяліст, быў затрыманы ў сярэдзіне ліпеня 2021 года за перадачу дадзеных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі". Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1.

Вядома, што падчас затрымання супрацоўнікі ГУБАЗ збівалі Дзмітрыя і здзекаваліся з яго.

Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 364 (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 365 (Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

15 сакавіка 2022 года судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда (старшынствуючы ў працэсе суддзя — Сяргей Хрыпач) вынесла прысуд пра справе Дзмітрыя Падрэза. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе зняволення на тэрмін 7 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

29 сакавіка 2022 года Дзмітрый быў этапаваны ў магілёўскую Турму № 4.

Адбывае тэрмін у ПК № 17.

«Губазавец сказаў: "Добро пожаловать в гестапо"». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастака Дзмітрыя Падрэза

Праваабаронцам “Вясны” ад яго былога сукамерніка стала вядома пра збіццё і здзекі з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіКа над палітвязнем падчас затрымання.

Яшчэ адзін жорсткі прысуд: айцішніка Падрэза асудзілі за зліў дадзеных пра сілавікоў

Прысудам суда з абвінавачанага Падрэза на карысць траіх пацярпелых, прозвішчы якіх пакуль невядомыя, спагнана матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 11 000 рублёў.

Сілавікі на вяроўках праз акно ўварваліся ў кватэру айцішніка, «які зліваў асабістыя дадзеныя тэлеграм-каналу "ЧКБ"»

ГУБАЗІК і САХР затрымалі айцішніка, «які зліваў асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў тэлеграм-каналу "Чорная кніга Беларусі"». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ГУБАЗ.

Адрас утрымання: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»