Людміла Ліхачэўская

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 17 траўня 1977

Дата затрымання: 29 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Пісарэвіч Яўген

Месца зняволення: СІЗА-1

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Людміла Аляксандраўна Ліхачэўская нарадзілася ў Мінску. Затрыманая 29 сакавіка 2024 году. Таксама затрыманы ейны муж, Аляксей Зачапіла. У пары трое дзяцей, двое з іх непаўналетнія. 

Утрымліваецца ў СТ №8.

20 лістапада 2024 г. адбудзецца суд над Людмілай у Мінскім гарадскім судзе паводле артыкулаў КК: ч. 1 арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 27 і 29 лістапада 2024 г. разгляд справы працягнуўся. Разглядаць яе прызначылі Яўгена Пісарэвіча. Ён прызначыў Людміле 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму

Згодна з судовымі раскладамі, з Людмілы і Аляксея праз суд спаганялі грошы на ўтрыманне дзяцей, пакуль яны былі пад вартай. Такое пасяджэнне адбылося 1 ліпеня 2024 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска. Пазоўнікам было пазначанае ўпраўленне па адукацыі гэтага ж раёна. Суддзя Іна Касабуцкая

Па стане на лістапад 2024 г. пераведзеная ў СІЗА № 1

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»