Сяргей Кудрыцкі

Палітвязень

Дата нараджэння: 30 жніўня 1981

Дата затрымання: 24 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Анатольевіч Кудрыцкі працаваў спецыялістам па продажам, быў затрыманы 24 чэрвеня 2022 года і змешчаны да суда пад варту. Разам з ім затрымалі і таксама асудзілі ягоную жонку Маргарыту.

У судзе стала вядома, што Сяргея затрымлівалі яшчэ і 9 чэрвеня 2020 года. Тады у яго рэчах знайшлі нібыта пакецік з марыхуанай. Так у следства з’явіўся яшчэ адзін артыкул – 328, абвінавачанне па якім разглядалася адначасова.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 19 верасня 2022 года пастанавіў: на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. А паводле ч.1 арт. 328 прызнаць вінаватым у незаконных без мэты збыту набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў, і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады. Па сукупнасці злачынстваў канчаткова прызначыць Сяргею пазбаўленне волі на тэрмін два гады з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму. Судовы працэс вяла суддзя Вікторыя Шабуня.

Яшчэ адна сямейная пара мінчукоў асуджаная па "народным" артыкуле

Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд Сяргею і Маргарыце Кудрыцкім за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года, абвінаваціўшы мужа і жонку па ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»