Маргарыта Кудрыцкая
Дата затрымання: 24 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Справы: Пратэсты Мінск
Маргарыта Кудрыцкая - вядучая спецыялістка аднаго з аддзелаў МТБанка. Яе затрымалі разам з мужам Сяргеем 24 чэрвеня 2022 года. І адпусцілі пад вялікі заклад, паколькі на ўтрыманні сям’і знаходзіцца непаўнагадовае дзіця.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 19 верасня 2022 года прызначыў Маргарыце абмежаванне волі на тэрмін тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія). Судовы працэс вяла суддзя Вікторыя Шабуня.
Яшчэ адна сямейная пара мінчукоў асуджаная па "народным" артыкуле