Аляксей Аўдзееў
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 студзеня 1995
Дата затрымання: 15 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Рубахава Святлана
Месца зняволення: ПК № 1
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Жлобін
Аляксей Уладзіміравіч Аўдзееў са Жлобіна, былы работнік БМЗ, удзельнічаў у забастоўцы ў 2020 годзе. Пра Аляксея вядома, што ён актыўна валанцёрыў у час эпідэміі ковіду, у вольны час трэніраваў падлеткаў, якія цікавіліся мотаспортам і гонкамі па перасечанай мясцовасці, уласнаручна збіраў для сябе матацыкл.
Яго затрымалі 15 жніўня 2023 года. Пасля праведзеных вобшукаў — у яго і ў доме бацькоў, Аляксея змясцілі ў ІЧУ Жлобіна. 21 жніўня яго этапавалі ў СІЗА-3 Гомеля. Вядома, што ў дачыненні да яго заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Адмыслова за два тыдні да разгляду яго крымінальнай справы,13 кастрычніка 2023 г. у жлобінскім судзе Аляксея асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за друкаваны "экстрэмісцкі" плакат, а таксама за падпіскі ў "Вконтакте". Суддзя Наталля Качалава прызнала яго вінаватым і аштрафавала на 1 110 рублёў (30 базавых велічыняў).
Сам Аляксей на судзе не прысутнічаў, бо знаходзіўся ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
27 кастрычніка 2023 г. у Жлобіне над Аляксеем распачаўся суд па крымінальнай справе, якую разглядала суддзя Святлана Рубахава. 30 кастрычніка яна агучыла прысуд — пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 2 гады і 6 месяцаў.
26 студзеня 2024 г. унесены ў "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 1.
Жыхара Жлобіна пазбавілі волі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе