Алена Раманаўскене
Палітзняволеная
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Папко Анастасія
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Алена Раманаўскене з'яўляецца ўраджэнкай Беларусі. Алена працавацла загадчыцай маркетынгавай службы літоўскага санаторыя "Беларусь".
Яе прызналі вінаватай паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса ("агентурная дзейнасць"). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына "неаднаразова падавалі звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў". Паведамляецца, што яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.
Затрымаць Раманаўскене маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных. Сваякі жанчыны ад каментароў літоўскаму выданню адмовіліся. У МЗС Літвы паведамілі, што ёй аказваецца консульская дапамога. Судовы працэс у Мінскім гарадскім судзе распачаўся 3 чэрвеня. Справу разглядала Анастасія Папко.
У Мінскім гарадскім судзе 11 чэрвеня 2024 года Алену Раманаўскене асудзілі да шасці гадоў калоніі.
Супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь" асудзілі за "агентурную дзейнасць" і "здраду дзяржаве"