Таццяна Кузіна
даследчыца
Дата нараджэння: 26 красавіка 1973
Дата затрымання: 28 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Месца зняволення: СІЗА-1
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Паула Піхота, дэпутатка нямецкага Бундэстага

Таццяна Сяргееўна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart, магістарка паліталогіі.
Яна была затрымана ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце падчас праходжання пашпартнага кантролю на выезд з краіны. Вядома, што Таццяна збіралася ляцець начным рэйсам у Тбілісі. Пазней з'явілася інфармацыя, што Кузіна затрыманая з нагоды распачатай крымінальнай справы. Жанчыну адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
6 лютага 2023 г. справу Таццяны Кузінай і паліталагіні Валерыі Касцюговай пачала разглядаць суддзя Мінгарсуда Дзіна Кучук. У залежнасці ад ролі кожнай, іх абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 357 (дапамаганне дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Суддзя Дзіна Кучук 17 сакавіка 2023 г. асудзіла Таццяну Кузіну і Валерыю Касцюгову да дзесяці гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожную.
![]()
Палітзняволеных Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі кожную
Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Дзіна Кучук. Падрабязнасці невядомыя.
![]()
"Небяспеку для дзяржавы ўяўляюць інтэлект і культура". Хто такія Кузіна і Касцюгова, якіх пасля паўтара года ў СІЗА судзяць за змову супраць улады
![]()
Пачаўся суд над палітзняволенымі Валерыяй Касцюговай і Таццянай Кузінай