Сяргей Думава

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 студзеня 1986

Дата затрымання: 22 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Юрчанка Міхаіл, Літвін Андрэй

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Пратэсты Віцебск

Сяргей Уладзіміравіч Думава — жыхар Віцебска, абвінавачаны паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 293 КК (Навучанне масавым беспарадкам), арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

Паводле абвінавачання, мужчына з дапамогай айфона і планшэту ажыццяўляў у сеціве распаўсюд інфармацыі аб правілах і спосабах перасоўвання ў ходзе несанкцыянаваных масавых беспарадкаў, выкарыстання асабістых транспартных сродкаў для перашкоды дзеянням супрацоўнікам праваахоўных органаў. Збіраў і распаўсюджваў інфармацыю аб месцах размяшчэння і маршрутах руху супрацоўнікаў МУС. У перыяд ад 1 кастрычніка да 22 сакавіка займаўся дзейнасцю скіраванай на «сістэматычнае псаванне маёмасці». З выкарыстаннем аэразольнай фарбы наносіў на маёмасць УП «Віцебскводаканал» надпісы: «Жыве Беларусь!», «3 %», «Чырвоны партызан», «Сыходзь» ды інш.

17 верасня Сяргею Думаве быў вынесены прысуд: 9 гадоў і 15 сутак пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На пачатку снежня 2021 стала вядома аб пераводзе Сяргея з СІЗА-2 у ПК-2.

На 25 верасня 2024 г. у Сяргея быў прызначаны разгляд справы ў судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска "аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага выгляду і зменаў умоваў утрымання". Суддзя Андрэй Літвін. Вынік суда праваабаронцам невядомы. 

Суд у Віцебску зрабілі закрытым праз апублікаваны фотаздымак абвінавачанага

13 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Віцебску пачаўся судовы працэс над 35-гадовым віцяблянінам Сяргеем Думавам, паведамляе "Віцебская Вясна". Супраць яго выставілі абвінавачанні ў трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Паводле ч. 1 арт. 293 КК Думаве пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама вінавацяць паводле ч. 1 арт. 13 КК, ч.3 арт. 293 КК, арт. 341 КК.

Віцябляніна асудзілі больш чым на 9 гадоў паводле «пратэстных» артыкулаў. Суд быў закрытым

17 верасня суд Першамайскага раёну Віцебску вынес жыхару абласнога цэнтру Сяргею Думаве прысуд – 9 гадоў і 15 сутак пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе "Віцебская Вясна".

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»