Наталля Давыдуліна

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 студзеня 1977

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Шаршнёў Яўген

Месца зняволення: СІЗА-3

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці», Шматдзетныя бацькі

Наталля Анатольеўна Давыдуліна са Жлобіна. Яе абвінавачваюць паводле ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

З сацсетак Наталлі вядома, што ў іх з мужам вялікая сям'я — пяцёра дзяцей, з якіх адна дачка цяпер яшчэ ў малодшай школе. Адзін з сыноў Наталлі, Дзяніс Давыдулін — былы палітвязень. Яго затрымалі ў сакавіку 2021-га і прысудзілі паўтара года калоніі за тое, што ў ноч на 10 жніўня ён «выходзіў на праезную частку і аказваў актыўнае непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі».

24 студзеня 2024 года за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» яе судзілі. Верагодна, яе затрымалі падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі 23-24 студзеня 2024 года. Суд пачаўся 23 жніўня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе. Справу разглядае суддзя Яўген Шаршнёў. Па справе Наталлі адбылося сем пасяджэнняў (апошняе 1 кастрычніка), прысуд пакуль невядомы. 

26 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.

6 снежня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»