Аляксандр Цярэшка
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 траўня 1985
Дата затрымання: 20 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Пратэсты Пінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Івана Бачык, ірландская сенатарка
Аляксандр Станіслававіч Цярэшка — фігурант “Пінскай справы”, распачатай па падзеях (акцыях пратэсту) пасля выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе.
Яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — “Удзел у масавых беспарадках”
Суд Маскоўскага раёна Брэста 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Аляксандра Цярэшку асудзілі да шасці з паловай гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў