Сяргей Ботвіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 14 лістапада 1990

Дата затрымання: 5 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Пазняк Уладзімір

Пракурор: Краўчук

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Пратэсты Гродна

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Сяргей Ботвіч. Фота з сацыяльных сетак.

Сяргея Ляонцьевіча Ботвіча затрымалі напачатку студзеня 2023 года і змясцілі ў СІЗА. Яго абвінавацілі ў закліках да масавых беспарадкаў паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызначыў Ботвічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін пяць гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Судовы працэс пачаўся яшчэ 16 траўня і доўжыўся да 25 жніўня 2023 года. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўнік абвінавачання Краўчук.

27 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пасля турмы-1 пераведзены ў ПК № 2

Піццаёлу з Гародні асудзілі на пяць год за заклікі да масавых беспарадкаў

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд піцаёлу гарадзенскай піцэрыі Сяргею Ботвічу, абвінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

 
Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»