Раман Цыганкоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 чэрвеня 1994
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Касцюкевіч Анжэла
Справы: Пратэсты Мінск, Справа ЧКБ
Заява аб прызнанні палітвязнем
Раман Алегавіч Цыганкоў быў затрыманы 10 кастрычніка 2022 года. Спачатку ў праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Рамана і яго дзяўчыну затрымалі за перадачу дадзеных сілавікоў у "Чорную кнігу Беларусі". Рамана асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пасля Рамана перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе за ўдзел у пратэстах.
17 жніўня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе разглядалася справа палітвязня паводле ч. 3 арт. 361 КК, ч. 1 арт. 342 КК і ч. 1 арт. 130 КК.
На 20 кастрычніка 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Рамана ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Мікалай Грынцэвіч. Прысуд набыў моц.
Куды перавялі палітвязня з СІЗА-1 — пакуль невядома.
3 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
3 лістапада 2023 г унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".