Андрэй Раптуновіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 18 чэрвеня 2002
Дата затрымання: 16 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 3 сакавіка 2023
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Месца зняволення: ПК № 1
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Групы: Выкладчыкі, Дзеячы культуры
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Марсель Эмерых, дэпутат нямецкага Бундэстага
Андрэй Сяргеевіч Раптуновіч — мастак, які выкладаў у цэнтры дадатковай адукацыі ў Мінску, сірата. Андрэя затрымалі 16 траўня 2022 года, тады праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што ён нібыта збіраўся паехаць ва Украіну і далучыцца да батальёна Каліноўскага.
Вядома, што хлопцу прысудзілі 14 сутак арышту паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), ён павінен быў выйсці на волю 29 траўня, аднак на яго склалі новы пратакол. Тады Андрэю прысудзілі 15 сутак арышту па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) — нібыта ён размахваў рукамі і нецэнзурна лаяўся.
На хлопца завялі справу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні);
- ч. 1 арт. 13 арт. 361-3 (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).
14 лістапада 2022 г. у Мінгарсудзе Андрэю прысудзілі чатыры гады зняволення. Да разгляду апеляцыйнай скаргі палітвязня перавялі з СІЗА-1 у віцебскі СІЗА-2.
У сакавіку 2023 г. МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
Андрэй адбывае пакаранне ў ПК № 1 у Наваполацку з 3 сакавіка 2023 г.
Мастака асудзілі да 4 гадоў калоніі за жаданне далучыцца да "каліноўцаў" і рэгістрацыю ў плане "Перамога"
За намер далучыцца да батальёна Каліноўскага і рэгістрацыю ў плане "Перамога" пачалі судзіць 20-гадовага мастака