Рыгор Кастусёў
старшыня Партыі БНФ
Дата нараджэння: 17 красавіка 1957
Дата затрымання: 12 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Арэшка Уладзімір
Пракурор: Кавалёў Міхаіл
Месца зняволення: ПК № 22

Рыгор Андрэевіч Кастусёў — старшыня Партыі БНФ.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёна, дырэктарам саўгаса "Іскра" Бялыніцкага раёна, дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Быў кандыдатам ў прэзідэнты ад Партыі БНФ на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. У 2017 быў абраны старшынёй Партыі БНФ.
Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Яго змясцілі ў СІЗА па справе паводле арт. 357 КК "Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады". Па гэтай справе, акрамя Кастусёва, праходзілі Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч.
У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем. У яго выявілі анкалагічнае захворванне.
У канцы красавіка 2022 яго перавялі з СІЗА-1 у СІЗА КДБ. 9 чэрвеня 2022 г. Генпракуратура паведаміла, што справу "аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" накіравалі ў суд. Фігурантаў справы перавялі ў СІЗА-1.
Разгляд справы пачаўся 29 ліпеня 2022 года ў Мінскім раённым судзе. Сваю віну Рыгор не прызнаў.
30 жніўня дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для палітвязня 12 гадоў зняволення. 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Рыгора вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 29 лістапада Вярхоўны суд пакінуў прысуд палітвязню ў сіле.
9 снежня 2022 г. МУС дадала палітвязня ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У снежні 2022 г. Рыгора этапавалі ў ПК № 22.
16 ліпеня 2023 г. Кастусёў паведаміў жонцы ў тэлефонным званку, што яго не толькі пазбавілі спатканняў, але і забралі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для ліставання.
![]()
Да 11 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе змоўшчыкаў"
![]()
Ад 3 да 12 гадоў калоніі — пракурор запрасіў тэрміны па "справе змоўшчыкаў"
"Аператыўны эксперымент дазволіў не дапусціць ваеннага перавароту і кровапраліцця", — падкрэсліў дзяржаўны абвінаваўца, выступаючы ў спрэчках. У выніку пракурор Міхаіл Кавалёў запрасіў кіраўніку партыі БНФ Рыгору Кастусёву па ч. 1 арт. 357 КК 12 гадоў калоніі.
![]()
Падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справах "37", палітвязня Урада: што вядома пра пракурора па "справе змоўшчыкаў"
![]()
Суд па "справе змоўшчыкаў": пад канвоем дапытваюць палітзняволеных прафсаюзнікаў
![]()
Суд па "справе змоўшчыкаў": Зянковіч прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў астатніх фігурантаў
![]()
Тыдзень суда па "справе змоўшчыкаў": падрабязнасці той самай сустрэчы ў рэстаране Зянковіча і "сілавіка"
![]()
Пяты дзень суду па "справе змоўшчыкаў": допыт сведкаў
![]()
Чацвёрты дзень суду па "справе змоўшчыкаў": азнаямленне з матэрыяламі справы
На чацвёрты дзень судовага працэсу працягнуўся допыт абвінавачаных.
![]()
Трэці дзень суду па "справе змоўшчыкаў": Фядута і Галубовіч даюць паказанні
![]()
Другі дзень суду па "справе змоўшчыкаў": Рыгор Кастусёў віну не прызнаў
![]()
Сёння пачаўся суд па справе аб "захопе ўлады"