Дзяніс Краўчук
Дата нараджэння: 27 снежня 1985
Дата затрымання: 26 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 6 студзеня 2023
Суддзя: Арэшка Уладзімір
Пракурор: Кавалёў Міхаіл

Дзяніс Пятровіч Краўчук — актывіст, дальнабойнік. Дзяніс быў затрыманы 26 красавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб замове з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 Крымінальнага кодэксу) і змешчаны ў СІЗА-1.
На пачатку чэрвеня 2022 года КДБ скончыў папярэдняе расследаванне крымінальнай справы. Тады стала вядома, што Дзяніса Краўчука канчаткова вінавацяць па іншым артыкуле Крымінальнага кодэксу — 342 (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
9 чэрвеня 2022 г. Генпракуратура паведаміла, што справу "аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" накіравалі ў суд. Разгляд справы пачнецца 29 ліпеня ў Мінскім раённым судзе ў закрытым рэжыме.
Разгляд справы пачаўся 29 ліпеня 2022 года ў Мінскім раённым судзе. У другі дзень пасяджэння Дзяніс прызнаў сваю віну. 30 жніўня дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запатрабаваў для палітвязня 3 гады зняволення. 5 верасня суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Дзяніса вінаватым і прысудзіў яму 2,5 гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 29 лістапада Вярхоўны суд пакінуў прысуд палітвязню ў сіле.
9 снежня 2022 г. МУС дадала палітвязня ў Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
На пачатку снежня Дзяніса этапавалі ў шклоўскую ПК № 17, дзе ён 22 дні правёў у ШІЗА.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 6 студзеня 2023 г. выйшаў на волю.
![]()
Да 11 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па "справе змоўшчыкаў"
![]()
Ад 3 да 12 гадоў калоніі — пракурор запрасіў тэрміны па "справе змоўшчыкаў"
![]()
Падтрымліваў дзяржабвінавачванне па справах "37", палітвязня Урада: што вядома пра пракурора па "справе змоўшчыкаў"
![]()
Суд па "справе змоўшчыкаў": пад канвоем дапытваюць палітзняволеных прафсаюзнікаў
![]()
Суд па "справе змоўшчыкаў": Зянковіч прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў астатніх фігурантаў
![]()
Тыдзень суда па "справе змоўшчыкаў": падрабязнасці той самай сустрэчы ў рэстаране Зянковіча і "сілавіка"
![]()
Пяты дзень суду па "справе змоўшчыкаў": допыт сведкаў
![]()
Чацвёрты дзень суду па "справе змоўшчыкаў": азнаямленне з матэрыяламі справы
![]()
Трэці дзень суду па "справе змоўшчыкаў": Фядута і Галубовіч даюць паказанні
![]()
Другі дзень суду па "справе змоўшчыкаў": Рыгор Кастусёў віну не прызнаў
Кастусёў віну не прызнаў, Галубовіч і Краўчук прызналі ў поўным аб'ёме.
![]()
Сёння пачаўся суд па справе аб "захопе ўлады"