Аляксандр Фядута
палітолаг, літаратуразнаўца
Дата нараджэння: 3 лістапада 1964
Дата затрымання: 12 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
Месца зняволення: СІЗА КДБ

Аляксандр Іосіфавіч Фядута — палітолаг, літаратуразнаўца. Быў затрыманы ў Маскве 12 красавіка 2021 года ў межах справы аб спробе дзяржаўнага перавароту ў Беларусі. Яму прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу — Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
На пачатку траўня 2022 года быў пераведзены з СІЗА-1 у СІЗА КДБ.
Аляксандр Фядута раней ужо быў палітвязнем. У часе прэзідэнцкіх выбараў 2010 году ён працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Быў арыштаваны 20 снежня 2010 году ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, пазней — у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ўдзеле ў іх. 8 красавіка 2011 году адпушчаны з падпіскай аб нявыездзе. 20 траўня суддзя Фрунзенскага раённага суду Мінску Жанна Жукоўская асудзіла яго на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.