Руслан Лабанок

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 лютага 1983

Дата затрымання: 25 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 431 Крымінальнага кодэкса — Дача хабару
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 11 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Папко Анастасія

Месца зняволення: Следчая турма № 8

Групы: Бізнесмены

Справы: Пратэсты Мінск

Руслан Аляксандравіч Лабанок — бізнэсмэн, заснавальнік i былы дырэктар візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ 25 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце, калі ён збіраўся пакінуць Беларусь. Утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага на працягу 10 месяцаў.

Асуджаны па ч. 1 арт. 356 і ч. 1 і ч. 2 арт. 431 Крымінальнага кодэкса.

Справу палітвязня разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе ў лістападзе 2022 г., пасля быў зроблены перапынак. Суддзя Анастасія Папко вынесла прысуд 6 сакавіка 2023 г. у выглядзе 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу памерам 1 000 базавых велічынь (37 000 рублёў).

У чэрвені 2023 г. палітвязень быў этапаваны ў ПК № 15.

Пасля карантыну яго змясцілі ў карцар на 12 дзён і пазбавілі да 25 кастрычніка 2023 г. усяго: перадач, рэчаў, грошаў, спатканняў.

Напрыканцы 2023 г. пераведзены ў ПК № 17

Напрыканцы лета 2024 г. стала вядома, што Руслана тры месяцы ўтрымліваюць у ПКТ. 31 жніўня гэтага ж года палітвязня перавялі ў турму № 8 у Жодзіна, з строгім рэжымам. Вядома, што для яго забароненыя перадачы, спатканні ды іншае, на ўсе патрэбы яму вызначылі толькі 1 базавую на месяц. 

Адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»