Вячаслаў Лазараў
Палітвязень
Дата нараджэння: 29 жніўня 1976
Дата затрымання: 9 лютага 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Буруноў Яўген
Месца зняволення: ПК № 15
Групы: Журналісты
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Затрыманне віцебскага журналіста Вячаслава Дзмітрыевіча Лазарава адбылося ўвечары 9 лютага 2023 года, два наступныя дні сваякі высвятлялі, дзе ён знаходзіцца і ў чым яго вінавацяць. Спачатку яго павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі пра далейшы ягоны лёс. Толькі раніцай 11 лютага стала вядома, што Вячаслава трымаюць у віцебскім ІЧУ, але сутнасць абвінавачання па-ранейшаму пад пытаннем.
46-гадовага Вячаслава Лазарава затрымалі пасля ператрусу па месцы прапіскі. У яго забралі мабільныя тэлефоны і маленькую відэакамеру. Таксама ператрус сілавікі правялі па месцы прапіскі ягонай жонкі, там у выніку забралі ноўтбук і два тэлефоны. Жонка паведаміла праваабаронцам, што ў пастанове на ператрус нібыта было напісана пра крымінальную справу, распачатую супраць Вячаслава.
У 2018 і ў 2019 годзе Вячаслава Лазарава двойчы каралі штрафамі паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП за “незаконны выраб прадукцыі СМІ”. А ў 2020 годзе суд Кастрычніцкага раёна Віцебска скасаваў справу, распачатую ў дачыненні да яго паводле таго ж артыкула.
Падчас жнівеньскіх падзей 2020 года Лазарава таксама затрымлівалі, тады міліцыянты пратрымалі яго некалькі гадзін у ІЧУ і вызвалілі без складання пратакола.
Стала вядома, што яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Цяпер яго ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2.
25 верасня 2023 г. Вячаслава прысудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Суддзя Віцебскага абласнога суда Яўген Буруноў разглядаў справу ў закрытым рэжыме.
На 21 лістапада 2023 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Вячаслава ў Вярхоўным судзе, у закрытым рэжыме. Старшыняваць на пасяджэнні празначаны суддзя Юрый Руткоўскі.
22 лістапада 2023 г. суд разгледзеў апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда палітвязняў мужа і жонкі Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава, і пастанавіў прызначыць палітзняволенай тыя ж тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады. Пасля суда Таццяну павінны былі вызваліць з віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода. Вячаславу паменшылі тэрмін на паўгода.
8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Пераведзены з СІЗА-2 у ПК-15.
У красавіку 2024 г. стала вядома, што Вячаслаў у калоніі захварэў на пнеўманію. Ён ляжаў у лякарні, цяпер хвароба адступіла. Аднак ёсць звесткі, згодна з якімі з 11 красавіка яго накіравалі ў штрафны ізалятар, нагода і тэрмін невядомыя.
Вызваліць і зменшыць тэрмін. Па выніках апеляцыі палітзняволеным сужэнцам змянілі прысуд
За супрацу з "Белсатам" судзяць сям'ю палітзняволеных
Сям'ю палітзняволеных асудзілі за супрацу з "Белсатам"