Аляксей Краснагір
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 верасня 1983
Дата затрымання: 15 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Чарапанава Святлана
Справы: Данаты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксей Рыгоравіч Краснагір быў затрыманы 15 сакавіка 2023 года ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Ён утрымліваецца ў СІЗА.
На 25 кастрычніка 2023 г. прызначаны суд над Аляксеем ў Мінскім гарадскім судзе. Разглядаць яго справу будзе Cвятлана Чарапанава.
Аляксея абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 361 ч. 3 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), 342 ч. 1 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), 361- 2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021).
19 снежня 2023 г. у Аляксея прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Эдгар Марцірасян.
8 студзеня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
12 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА-1, актуальны адрас высвятляецца.