Ігар Салавей
актывіст руху «За Свободу»
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 ліпеня 1983
Дата затрымання: 3 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Месца зняволення: ПК № 2
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Пінск
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ёган Вадэфул, дэпутат Бундэстага Германіі
Ігар Юр'евіч Салавей вучыўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы на спецыяльнасці палітолаг-журналіст, у 2006 годзе збіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча і атрымаў 10 сутак за "Плошчу".
Быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску.
Пазней Ігару Салаўю было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Яўген Брэган 30 красавіка 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса супраць 14 пінскіх палітвязняў, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску. Ігара Салаўя асудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
26 студзеня 2022 ў бабруйскай папраўчай калоніі №2 адбылося судовае пасяджэнне, у выніку якога пінскаму палітвязню на 2 гады змянілі рэжым на строгі турэмны, нібыта за сістэматычнае парушэнне дысцыпліны.
Пасля гэтага Ігар быў пераведзены з ПК № 2 у жодзінскую турму (СТ № 8).
Адбывае тэрмін у ПК № 2.
Маці палітвязня з Пінска: "Шмат хто кажа дзякуй, што выхавала такога цудоўнага сына"
14 палітвязняў "пінскай справы" пазбавілі волі на тэрміны ад 5,5 да 6,5 гадоў
"Выцягвае дрот з гумовых БелАЗаўскіх колаў за 4 рублі ў месяц"