Аляксей Русецкі

Палітвязень

Дата затрымання: 9 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 лютага 2022

Суддзя: Мурашка Кацярына

Пракурор: Фізюк

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21

Справы: Пратэсты Мінск

Аляксей Русецкі

Аляксей Уладзіміравіч Русецкі (1979 г. н.) затрыманы разам з братам Аляксандрам за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Да суда знаходзіўся ў СІЗА-1.

30 лістапада 2021 г. суддзя Кацярына Мурашка асудзіла Аляксея да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

У лютым 2022 г. пачаў адбываць пакаранне.

"Счэпка была сімвалічная". Двух палітзняволеных братоў асудзілі да "хіміі" за жнівеньскія пратэсты

У судзе Маскоўскага раёна Мінска да трох і двух з паловай гадоў "хіміі" за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах асудзілі двух палітзняволеных братоў: 42-гадовага Аляксея і 40-гадовага Аляксандра Русецкіх. Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Аляксея ідэнтыфікавалі па фота, дзе ён стаіць у счэпцы ў ноч з 9 на 10 жніўня мінулага года. Яго брата Аляксандра выклікалі ў ГУБАЗіК, дзе яго і затрымалі. Яны прызналі віну цалкам і распавялі, што разам удзельнічалі ў акцыі пратэсту. З пачатку верасня братоў утрымлівалі пад вартай у СІЗА-1 – на судзе іх дапытвалі ў кайданках і ў клетцы. Сёння пасля вынясення прысуду іх вызвалілі ў зале суда. Справу разглядала суддзя Алена Мурашка, дзяржабвінавачанне падтрымліваў пракурор Фізюк.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21. 247783, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, 24

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»